Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Ліс 2018

"БЕЛДЖЫ" выводзіць на рынак абноўлены седан Geely Emgrand 7


15 лістапада, Барысаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. СЗАТ "БЕЛДЖЫ" выводзіць на рынак абноўлены седан Geely Еmgrand 7 (FE3). Гэту мадэль сёння прэзентавалі журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У дылерскіх цэнтрах "БЕЛЖЫ" сёння стартавалі продажы рэстайлінгавай мадэлі седана Geely Еmgrand 7. Аўтамабіль прадстаўлены ў пяці камплектацыях. Яго кошт у камплектацыі Standard складае Br23 тыс., у камплектацыі Comfort з механічнай каробкай перадач з аб'ёмам рухавіка 1,5 - Br24,8 тыс., з аб'ёмам рухавіка 1,8 - Br26,6 тыс. Цана аўтамабіля ў камплектацыі Comfort c варыятарнай каробкай перадач - Br27, 7 тыс., Luxury - Br28,9 тыс.

Седан Geely Еmgrand 7 вырабляўся з 2015 года ў Кітаі. У бягучым годзе "БЕЛДЖЫ" выпусціў першую партыю рэстайлінгавай мадэлі гэтага аўто. Пярэдняя частка кузава седана атрымала больш выразныя фары галаўнога святла, фірменную фальшрадыяторную рашотку, магутны бампер з характэрнымі аэрадынамічнымі элементамі. Салон седана таксама мадэрнізаваны.

Як адзначыў выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара СЗАТ "БЕЛДЖЫ" Генадзь Свідзерскі, новыя аўтамабілі прысутнічаюць ужо ва ўсіх сямі дылерскіх цэнтрах. "Гэта эканамічная машына. Спадзяёмся, што нашым пакупнікам спадабаецца вялікі багажнік, вельмі сучасны інтэр'ер. Ставілася задача, каб на заводзе выпускаліся машыны, даступныя для насельніцтва. Наш седан - сучасная мадэль, але яго цэнавы сегмент значна ніжэйшы, чым у Geely Atlas. У мінулым месяцы выпусцілі 600 машын, яны пойдуць па дылерскіх цэнтрах для старту продажаў. Спадзяёмся, што ўжо выпушчаны на рынак красовер Geely Еmgrand X7 і седан - гэта тыя машыны, па якіх у лістападзе-снежні чакаем максімальныя продажы. У дылерскіх цэнтрах на іх сабрана вялікая колькасць заявак", - расказаў Генадзь Свідзерскі.

Ён звярнуў увагу, што "БЕЛДЖЫ" ўдзяляе асаблівую ўвагу сэрвісу, рабоце з кліентамі. "На першым месцы ў пакупніка знаходзіцца якасць, тэхнічныя характарыстыкі і надзейнасць павінны быць бездакорнымі. Вялікае значэнне мае камфортная для пакупнікоў схема продажаў, мы прадаўжаем крэдытаванне нашай прадукцыі ў беларускіх рублях. Вельмі важны якасны сэрвіс, каб пакупнік быў спакойны і абслужаны на высокім узроўні", - сказаў кіраўнік.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі