Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Снж 2015

БелАЗ паставіць у В'етнам тэхніку больш як на $12 млн

8 снежня, Ханой /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. БелАЗ паставіць у В'етнам тэхніку больш як на $12 млн. Падпісанне шэрага кантрактаў і пагадненняў адбылося сёння ў Ханоі ў час Беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, заключаны кантракт на пастаўку сямі адзінак кар'ерных самазвалаў на $1 млн і пагадненне на пастаўку амаль 20 адзінак кар'ерных самазвалаў на суму большую за $11 млн.

Падпісаны таксама кантракт на пастаўку ў В'етнам запасных частак да тэхнікі БелАЗ.

Як адзначыў у размове з журналістамі віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, у цэлым рынак Паўднёва-Усходняй Азіі ўяўляе вялікі інтарэс для беларускага боку, паколькі гэта адзін з рэгіёнаў, якія найбольш стабільна развіваюцца. "Калі ва ўсім свеце рэцэсія, у краінах АСЕАН, а гэта паўмільярда насельніцтва, ідзе прырост на 5,5-6 працэнтаў у год. Таму сам бог загадаў займацца гэтым рэгіёнам", - лічыць Уладзімір Сямашка. У якасці прыкладу ён прывёў Інданезію. Два гады таму лідарамі дзвюх краін ставілася задача павялічыць у два разы ўзаемны тавараабарот. Сёння гэта задача перавыканана. Услед за калійнымі ўгнаеннямі пачаліся пастаўкі трактароў, аўтамабіляў, іншай прадукцыі. "Гэта было няпроста, таму што неабходна было распрацаваць мадэлі, адаптаваныя да гэтага рынку. Усё гэта наклалася на не самы просты перыяд, калі сусветны крызіс, потым рэцэсія, у прыватнасці, пайшоў на спад попыт на тэхніку БелАЗ. Тым не менш цяпер ужо адбыўся прарыў, і зноў пайшлі пастаўкі", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі