Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Ліс 2018

"Белавія" уводзіць эксперыментальныя тарыфы на большасць рэгулярных рэйсаў


2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" ўводзіць эксперыментальныя тарыфы на большасць рэгулярных рэйсаў, паведамілі БЕЛТА ў авіякампаніі.

"Напярэдадні святкавання 85-годдзя грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь у мэтах паляпшэння даступнасці авіяперавозак для жыхароў Беларусі, а таксама для павелічэння колькасці прыбываючых турыстаў у рамках дзеючага 30-дзённага бязвізавага рэжыму "Белавія" ўводзіць эксперыментальныя тарыфы па большасці напрамкаў рэгулярнай сеткі маршрутаў авіякампаніі да канца зімовага раскладу", - паведамляе авіяперавозчык.

Эксперыментальныя тарыфы буду даступны па наступных напрамках: Сочы, Амстэрдам, Алматы, Барселона, Брусель, Берлін, Будапешт, Ерэван, Батумі, Жэнева, Гановер, Харкаў, Калінінград, Казань, Санкт-Пецярбург, Ларнака, Лондан, Львоў, Мілан, Адэса, Парыж, Прага, Рым, Растоў, Стакгольм, Тбілісі, Тэль-Авіў, Бялград, Ніжні Ноўгарад, Краснадар, Кішынёў і Астана. Кошт авіябілетаў па некаторых напрамках зніжаны да 75 працэнтаў.

Напрыклад, пералёт у адзін бок (з Мінска) у Барселону, Мілан, Парыж і Лондан будзе каштаваць 35 еўра, у Брусель - 45 еўра.

Як адзначаецца, тарыфы будуць даступны толькі на сайце авіякампаніі www.belavia.by з 2 лістапада і пры ўмове куплі білета не менш, чым за 45 дзён да вылету.

Колькасць месцаў па эксперыментальным тарыфе абмежавана.

"У першую чаргу, мы ставілі перад сабой мэту зрабіць перавозкі больш даступнымі і прадэманстраваць камфорт падарожжа прамымі рэйсамі авіякампаніі. Мы спадзяёмся, што жыхары Беларусі па заслугах ацэняць эксперыментальныя тарыфы "Белавія" і пачнуць падарожнічаць з Мінска часцей. Акрамя таго, мы ўпэўнены, што гэты праект стане рэальным укладам авіякампаніі ў развіццё ўязнога турызму ў Рэспубліку Беларусь", - лічыць генеральны дырэктар "Белавія" Анатоль Гусараў.

Умовамі прымянення новых тарыфаў прадугледжана, што максімальны тэрмін знаходжання ў пункце назначэння па гэтым тарыфе не можа перавышаць 1 месяц. Дазваляецца камбінацыя з іншымі даступнымі тарыфамі эканамічнага класа на выбраных напрамках. Змяненні і вяртанне забаронены, у тым ліку пры камбінаванні тарыфаў. Выкарыстанне білета, аформленага па маршруце "туды-назад", абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю сегментаў, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, пазначанага ў білеце. Пры невыкарыстанні білета на першым участку месцы анулююцца па ўсім маршруце, і пасажыр на другім участку не будзе прымацца да перавозкі. Аплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру вяртацца не будзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі