Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Ліп 2015

Беларусы з 18 краін падтрымалі прапанову правесці ў Мінску ў 2016 годзе Дзелавы форум беларусаў замежжа

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі арганізацый беларускай дыяспары з 18 краін падтрымліваюць прапанову аб правядзенні ў Мінску ў 2016 годзе Дзелавога форуму беларусаў замежжа. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі ўдзельнікаў першага пасяджэння Кансультатыўнага савета пры МЗС Беларусі па справах беларусаў замежжа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

"Пацвярджаем зацікаўленасць у пастаянным канструктыўным дыялогу з органамі дзяржаўнай улады і кіравання Рэспублікі Беларусь, беларускімі арганізацыямі па сувязях з беларусамі замежжа, аб'яднаннямі і прадстаўнікамі беларускіх дзелавых колаў у мэтах выкарыстання патэнцыялу беларусаў замежжа для актывізацыі шматпланавага, у першую чаргу гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага, супрацоўніцтва Беларусі з замежнымі дзяржавамі, і падтрымліваем прапанову Міністэрства замежных спраў правесці ў 2016 годзе ў Мінску Дзелавы форум беларусаў замежжа", - сказана ў дэкларацыі.

Дыяспара вітае прыняцце ў 2014 годзе закона аб беларусах замежжа, выказвае падтрымку выкладзеных у законе прынцыпаў, мэт і напрамкаў дзяржпалітыкі ў галіне адносін з беларусамі замежжа па ахове і захаванні беларускай этнакультурнай прасторы ў краінах іх пражывання, умацаванні сувязей і ўсебаковага партнёрскага ўзаемадзеяння абшчын з Беларуссю. "Адзначаем важную ролю беларускай дзяржаўнай праграмы "Беларусы ў свеце" на 2013-2015 гады ў падтрымцы культурных, інфармацыйных, моўных і іншых інтарэсаў беларусаў замежжа і выказваем зацікаўленасць у яе далейшай рэалізацыі на перыяд пасля 2015 года", - адзначана ў дакуменце.

Акрамя таго, беларусы замежжа заклікалі прадоўжыць намаганні Беларусі па абароне правоў і законных інтарэсаў членаў беларускіх абшчын у краінах пражывання, абапіраючыся на эфектыўнае ўзаемадзеянне з МЗС, пасольствамі і консульствамі. "Заклікаем актывізаваць работу ўсіх зацікаўленых па ўмацаванні ўмоў для вывучэння беларусамі замежжа беларускай мовы, нацыянальнай гісторыі і культуры, актыўным пазнанні сучаснай Беларусі", - заявілі ўдзельнікі пасяджэння.

Прадстаўнікі дыяспары выказалі зацікаўленасць у прадаўжэнні работы па стварэнні беларускіх культурных цэнтраў за мяжой, а таксама адзінага інфармацыйнага партала, прысвечанага жыццю беларусаў замежжа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі