Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Кст 2020

"Беларуснафта" плануе ў 2021 годзе павялічыць колькасць зарадных станцый да 600


Фота з архiва

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беларуснафта" плануе ў 2021 годзе павялічыць колькасць зарадных станцый да 600. Аб гэтым паведаміў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Андрэй Коцік у час форуму па развіцці электрамабільнасці E-Mobility 2020, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Сусветныя трэнды сведчаць аб тым, што электрамабіль у перспектыве зойме даволі вялікую нішу. Мы развіваемся з улікам гэтага. Да канца года ў нас будзе ўстаноўлена 400 зарадных станцый, у 2021-м - 600 (гэта ўжо больш, чым комплексаў АЗС). На наступны год запланаваны пілотны праект па суперхуткіх зарадных станцыях", - сказаў Андрэй Коцік.

Паводле яго слоў, на хуткай зараднай станцыі за паўгадзіны можна атрымаць прабег крыху большы за 100 км.

Форум па развіцці электрамабільнасці E-Mobility 2020 праходзіць сёння ў Мінску. У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі Мінэнерга, ВА "Беларуснафта", Мінпрама, Мінтранса, Мінпрыроды, Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама прадпрыемстваў і кампаній, дзейнасць якіх звязана з электратранспартам. Удзельнікі форуму абмяркуюць эфектыўнасць стымулюючых мер, прынятых у Беларусі для развіцця электратранспарту і зараднай інфраструктуры, а таксама пытанні, вырашэнне якіх можа садзейнічаць умацаванню патэнцыялу гэтага сегмента.

Дыскусіі арганізаваны па некалькіх тэматычных напрамках: прагноз развіцця рынку электратранспарту і зараднай інфраструктуры ў Беларусі з улікам маючага адбыцца запуску Беларускай атамнай электрастанцыі, прамысловы патэнцыял вытворчасці айчынных электрамабіляў, навуковыя распрацоўкі ў галіне электратранспарту, электрамабілі і аздараўленне гарадскога асяроддзя.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства энергетыкі і ВА "Беларуснафта".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі