Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Жнв 2017

"Беларуснафта" пачала здабычу нафты ў Эквадоры

15 жніўня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" пачало здабычу нафты ў Эквадоры. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства па геалогіі Пётр Поўжык.

Размова ідзе аб радовішчы "Армадыльё" на блоку 55. Свае работы беларускія нафтавікі праводзяць у адпаведнасці з кантрактам, які быў заключаны з дзяржаўнай нафтаздабыўной кампаніяй Эквадора "Петраамазонас". У ходзе рэалізацыі праекта выкананы геалагічныя даследаванні на аснове даных сейсмаразведкі, спраектаваны і пабудаваны інжынерныя камунікацыі. "На аснове даных, атрыманых у выніку апрацоўкі сейсмічнай здымкі 3D, спецыялісты "Беларуснафты" рэкамендавалі да бурэння тры свідравіны", - адзначыў субяседнік.

Пры будаўніцтве свідравіны "Армадыльё-2" у пласце volcanica былі адзначаны павышаныя газаўтварэнні. Геалагічныя даследаванні і далейшыя даныя гэтага аб'екта пацвердзілі, што беларускія спецыялісты адкрылі новую залеж нафты на радовішчы. У выніку з пласта volcanica атрыманы ўстойлівы прамысловы прыток бязводнай нафты.

Цяпер на радовішчы пабудаваны дзве свідравіны, пачалася іх пробная эксплуатацыя. У перспектыве будаўніцтва яшчэ адной свідравіны. Далейшыя работы прадугледжваюць прадаўжэнне вывучэння нетраў з мэтай удакладнення месцаразмяшчэння наступных эксплуатацыйных свідравін. "Плануецца здабыць больш за 10 млн бараляў нафты. Эквадор стаў другой лацінаамерыканскай краінай пасля Венесуэлы, дзе "Беларуснафта" пачала здабычу нафты", - падкрэсліў Пётр Поўжык.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі