Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Лют 2015

"Беларуснафта" будзе здабываць нафту на радовішчы Армадыльё ў Эквадоры

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВА "Беларуснафта" будзе здабываць нафту на радовішчы ва ўсходняй правінцыі Напа Эквадора, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Размова ідзе аб распрацоўцы радовішча Армадыльё. Адпаведны 15-гадовы кантракт на прадастаўленне сэрвісных паслуг быў падпісаны 10 лютага паміж эквадорскай дзяржаўнай нафтавай кампаніяй "Петраамазонас" і кансорцыумам АТ "Эквасерваіл". Апошні быў створаны ў 2014 годзе з удзелам прадпрыемства "Беларуснафта" і эквадорскай інжынірынгавай кампаніі "Эдзінпетроль".

Як адзначыў у час падпісання кантракта генеральны дырэктар "Петраамазонас" Асвальда Мадрыд, пры выбары партнёра кампанія аддала перавагу "Беларуснафце" як кампаніі, якая мае сучасныя тэхналогіі, што гарантуюць захаванне экасістэм у зоне выканання работ.

"З дапамогай другасных і трацічных метадаў павышэння нафтааддачы пластоў беларускія спецыялісты разлічваюць у перспектыве значна павялічыць аб'ём здабычы нафты", - адзначылі прадстаўнікі "Беларуснафты". Спецыяльныя інтэграваныя паслугі прадугледжваюць таксама аптымізацыю вытворчасці, геолагаразведку, бурэнне і рамонт свідравін. Такім чынам, новы нафтаздабыўны праект паслужыць развіццю дзейнасці нафтасэрвісных падраздзяленняў "Беларуснафты" за мяжой.

Здабыча нафты на радовішчы Армадыльё пачалася ў 1997 годзе, праз 2 гады яе прыпынілі. У мінулым годзе работы былі адноўлены.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін, у тым ліку Расіі, Украіны, Венесуэлы, Эквадора.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі