Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Ліп 2019

Беларускую харчовую прадукцыю на $600 млн плануецца паставіць у Кітай у бліжэйшыя чатыры гады

Беларускую харчовую прадукцыю на $600 млн плануецца паставіць у Кітай у бліжэйшыя чатыры гады
Аляксандр Турчын

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускую харчовую прадукцыю на $600 млн плануецца паставіць у Кітай у бліжэйшыя чатыры гады. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын сёння ў час падпісання пагадненняў аб гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным супрацоўніцтве з кітайскай карпарацыяй Greenland Holdings Corporation Limited, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве карпарацыі Greenland і Мяса-малочнай кампаніі прадугледжвае пастаўкі ў Кітай у бліжэйшыя чатыры гады беларускай харчовай прадукцыі на суму $600 млн. Для прасоўвання беларускіх тавараў на кітайскі рынак неабходна падтрымка па двух напрамках - адкрыццё ў Шанхаі нацыянальнага павільёна нашых тавараў у выставачным комплексе карпарацыі і адкрыццё рэстарана беларускай кухні", - сказаў Аляксандр Турчын.

Першы намеснік прэм'ер-міністра адзначыў, што адносіны Беларусі і Кітая выйшлі на ўзровень давернага партнёрства, гарантамі якога выступаюць кіраўнікі дзвюх краін. "Урад Беларусі ўдзяляў і будзе ўдзяляць асаблівую ўвагу гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным сувязям з Кітаем, - падкрэсліў Аляксандр Турчын. - У 2018 годзе абарот тавараў і паслуг паміж краінамі дасягнуў $4,4 млрд. Пры гэтым экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання вырас у 4,5 раза да $82,5 млн. З ростам экспарту ішло нарошчванне чыгуначных кантэйнерных перавозак з Беларусі ў Кітай па маршруце эканамічнага пояса Шаўковага шляху, колькасць якіх у 2018 годзе вырасла ў 4 разы. Гэта дынаміка захоўваецца і ў бягучым годзе, за студзень-май экспарт беларускіх тавараў у Кітай вырас у два разы".

На думку Аляксандра Турчына, важна развіваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва ў сферы турызму. Беларускі бок вітае рэалізацыю карпарацыяй Greenland будаўніцтва ў Мінску атэля "Шанхай". Таксама Беларусь зацікаўлена ў адкрыцці авіязносін Мінск-Шанхай. "Вынікам правядзення ў 2018-м Года турызму Беларусі ў Кітаі стала падпісанне міжурадавага пагаднення аб узаемным бязвізавым рэжыме, што паслужыла павелічэнню экспарту беларускіх турыстычных паслуг", - сказаў першы намеснік прэм'ер-міністра.

Прэзідэнт карпарацыі Greenland Чжан Юйлян адзначыў пры гэтым, што расходы кітайцаў у сферы турызму займаюць першае месца ўжо ва ўсім свеце. Беларусь таксама багата на турыстычныя рэсурсы. "І я ўпэўнены, што ваша краіна стане прывабнай для кітайскіх турыстаў. У нас шмат агульных ідэй, таму наша супрацоўніцтва будзе перспектыўным", - сказаў кіраўнік карпарацыі.

На сустрэчы таксама была закранута тэма развіцця Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". "У будучым гэта будзе адкрыты міжнародны кластар, арыентаваны на сусветныя рынкі, - растлумачыў Аляксандр Турчын. - Урад Беларусі зацікаўлены ў вашым інвесціраванні ў парк і спадзяецца ўбачыць даччынае прадпрыемства вашай кампаніі ў якасці рэзідэнта".

Дамоўленасці, дасягнутыя сёння на палях сустрэчы, будуць актыўна рэалізоўвацца ў рамках другой кітайскай міжнароднай выстаўкі імпартных тавараў і паслуг у Шанхаі, якая адбудзецца ў лістападзе. "Упэўнены, што гэта стане наступным крокам у супрацоўніцтве з вашай карпарацыяй. Спадзяюся, вы прыйшлі ў нашу краіну надоўга, і гатоў запэўніць, што ўрад Беларусі акажа вашай карпарацыі неабходную дапамогу і садзейнічанне", - падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі