Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Ліс 2020

Беларускія вучоныя распрацоўваюць сістэму дыягностыкі хвароб лёгкіх з дапамогай штучнага інтэлекту

Беларускія вучоныя распрацоўваюць сістэму дыягностыкі хвароб лёгкіх з дапамогай штучнага інтэлекту
Фота з архiва

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вучоныя працуюць над стварэннем сістэмы дыягностыкі хвароб лёгкіх з дапамогай штучнага інтэлекту, паведаміў генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Аляксандр Тузікаў сёння на ХIХ Міжнароднай канферэнцыі "Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі" (РІНТІ-2020), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуючы таму, што ў нас ёсць тэлемедыцынскія сістэмы, у тым ліку тэлемедыцынская сістэма па лічбавай флюараграфіі, накоплены вялікія аб'ёмы даных, якія далі магчымасць рэалізаваць тэхналогіі падтрымкі дыягностыкі лёгачных захворванняў на аснове тэхналогій штучнага інтэлекту. У эксперыментальным рэжыме працуе партал, дзе можна загрузіць карцінку і атрымаць анатацыю, што думае інтэлектуальная сістэма пра стан лёгкіх канкрэтнага чалавека", - расказаў Аляксандр Тузікаў.

З дапамогай штучнага інтэлекту будуць аналізаваць як рэнтгенаўскія выявы, так і выявы камп'ютарнай тамаграфіі. Гэты праект падтрымаў камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

"Магчыма, пасля пэўнай сертыфікацыі мы маглі б гэтыя тэхналогіі інтэграваць у нашу сістэму аховы здароўя", - лічыць Аляксандр Тузікаў.

Акрамя таго, вучоныя распрацавалі тэхналогіі камп'ютарнага мадэлявання, што дазваляюць апрацоўваць вялікія базы даных і выдзяляць злучэнні, якія могуць быць патэнцыяльнымі лякарствамі, у тым ліку супраць каранавіруса. "Мы працуем у гэтым напрамку, атрымалі шэраг патэнцыяльных хімічных злучэнняў, якія можна тэсціраваць далей як лякарствы", - адзначыў гендырэктар АІПІ.

Паводле яго слоў, тэхналогіі штучнага інтэлекту таксама прымяняюцца для аналізу лічбавых карцінак, што атрымліваюць з касмічных спадарожнікаў. Распрацаваны малагабарытныя ўстройствы, якія могуць аналізаваць здымкі з беспілотнага апарата і аўтаматычна распазнаваць патрэбныя аб'екты.
 
У рабоце канферэнцыі "Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі" прымаюць удзел прадстаўнікі каля 50 навукова-даследчых арганізацый, устаноў вышэйшай адукацыі, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і дзелавых колаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Узбекістана.

Мэтай канферэнцыі з'яўляецца аналіз стану і праблем развіцця інфарматызацыі (лічбавай трансфармацыі) эканомікі, сацыяльнай сферы, дзяржаўнага кіравання і сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі ў Беларусі і за мяжой.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі