Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_8017bc6a5758ee658dd2d900c5e58a88, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Беларускія вучоныя распрацавалі каля 30 устройстваў для лазернай медыцыны | Бізнес-навіны Беларусі | Бизнес, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Ліс 2017

Беларускія вучоныя распрацавалі каля 30 устройстваў для лазернай медыцыны

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вучоныя распрацавалі каля 30 устройстваў для лазернай медыцыны, паведаміў сёння журналістам дырэктар Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Мікалай Казак у час VI Кангрэса фізікаў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лазерная фізіка - адзін з асноўных напрамкаў нашай дзейнасці, і ў гэтай сферы ў нас шмат дасягненняў. Напрыклад, мы актыўна працуем у галіне лазернай медыцыны і ўжо распрацавалі каля 30 розных устройстваў для тэрапіі розных захворванняў чалавека. Дасягнуты добрыя вынікі ў лячэнні жаўтухі ў нованароджаных, створаны адпаведны апарат. Выраблена каля 1,5 тыс. такіх апаратаў, яны ёсць у кожным радзільным доме Беларусі, акрамя таго, іх закупляе і Расія", - сказаў Мікалай Казак.

Таксама ён расказаў аб работах у галіне цвердацельных лазерных сістэм. "Мы распрацавалі шэраг такіх сістэм, якія знаходзяць прымяненне і ў грамадзянскіх, і ў ваенных мэтах. Яны карыстаюцца попытам. Мы пастаўляем такія лазерныя выпраменьвальнікі ў Расію, Украіну, Францыю, Германію, Італію, Рэспубліку Карэя, Кітай, ЗША. Прададзена ўжо такіх лазерных сістэм прыкладна на $500 тыс.", - адзначыў дырэктар інстытута.

Акрамя таго, Інстытут фізікі НАН праводзіць даследаванні ў галіне паўправадніковых лазераў і паўправадніковых асяроддзяў. "Мы нядаўна стварылі кластар, у які ўвайшлі ААТ "Інтэграл", "Планар", НДІ радыематэрыялаў, Інстытут фізікі НАН, а таксама БНТУ, БДУ і БДУІР. Думаю, на выстаўцы ў час II З'езда вучоных Беларусі ўжо можна будзе ўбачыць некаторыя нашы дасягненні", - дадаў Мікалай Казак.

Старшыня ГА "Беларускае фізічнае таварыства" Юрый Курачкін адзначыў, што ў час кангрэса праходзіць таксама XV Міжнародная канферэнцыя па квантавай оптыцы і квантавай інфарматыцы. Яна прысвечана пытанням традыцыйнай квантавай оптыкі, матэрыялам і прыборам квантавай оптыкі і квантавай інфарматыкі, распрацоўцы апаратных сродкаў для маштабіруемых квантавых камп'ютараў, квантавай памяці, узаемадзеянню паміж фатонамі і атамнымі кубітамі, квантавым алгарытмам, сістэмам квантавага размеркавання ключа ў оптавалакне. "У канферэнцыі і кангрэсе ўдзельнічае некалькі дзясяткаў замежных вучоных, у тым ліку з Расіі, Германіі, Румыніі", - адзначыў ён.

VI Кангрэс фізікаў Беларусі праходзіць у Мінску 21-23 лістапада. Яго ўдзельнікі абмяркоўваюць стан і развіццё фізічнай навукі і фізічнай адукацыі ў Беларусі. У праграме - даклады вядучых вучоных па напрамках аптычнай навукі, ядзернай фізікі і энергетыкі, дыскусіі аб павышэнні ролі фізікі і фізічных ведаў у жыцці грамадства і дзейнасці людзей. Адна з тэм - уплыў рэзультатаў фізічных даследаванняў, у тым ліку ў галіне оптыкі, лазернай фізікі, на эканоміку краіны. У рабоце форуму прымаюць удзел вядомыя фізікі Беларусі, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, навучальных устаноў рэспублікі, вядучыя вучоныя многіх краін, прадстаўнікі міжнароднай лазернай асацыяцыі, аптычных і фізічных таварыстваў замежных дзяржаў, беларускай замежнай дыяспары.

Арганізатары кангрэса - Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут фізікі НАН, Міністэрства адукацыі, БДУ, ГА "Беларускае фізічнае таварыства" і Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі