2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы (ААТ "Нафтан" і Мазырскі НПЗ) у лістападзе плануюць перапрацаваць 1,65 млн т расійскай нафты, паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"На беларускія НПЗ у лістападзе з Расійскай Федэрацыі запланаваны пастаўкі 1,65 млн т нафты (1,57 млн т - па трубаправодзе і 80 тыс. т - па чыгунцы)", - паведаміў Аляксандр Цішчанка.
Пастаўшчыкамі выступяць кампаніі, якія адпраўлялі нафту ў Беларусь і ў ранейшыя месяцы.