Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Ліс 2020

Беларускія інавацыйныя распрацоўкі прадстаўлены на выстаўцы Cairo ICT

Беларускія інавацыйныя распрацоўкі прадстаўлены на выстаўцы Cairo ICT

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспазіцыя беларускіх вытворцаў Made in Belarus адкрылася на міжнароднай выстаўцы тэлекамунікацыйных і інфармацыйных тэхналогій Cairo ICT, якая праходзіць па 25 лістапада ў егіпецкай сталіцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УП "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Як адзначылі на прадпрыемстве, Cairo ICT з'яўляецца ключавым тэхналагічным мерапрыемствам, якое аб'ядноўвае пастаўшчыкоў, сістэмных інтэгратараў у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для такіх сфер, як машынабудаванне, банкаўскія і фінансавыя паслугі, адукацыя, энергетыка, тэлекамунікацыі, будаўніцтва, абарона і бяспека і іншыя.

Наведвальнікі экспазіцыі Made in Belarus змогуць ацаніць найноўшыя распрацоўкі НАН Беларусі і Міністэрства адукацыі. У прыватнасці, Белдзяржуніверсітэт прадстаўляе свае распрацоўкі медыцынскага прызначэння. Сярод іх комплекс медыцынскіх праграм "Кардыялогія", матэматычныя мадэлі для хірургічнай практыкі, камп'ютарнае мадэляванне для стварэння прэпаратаў супраць каранавіруса. Таксама прадстаўлены нанаспадарожнік БДУ BSUSat, які паспяхова працуе на арбіце больш за 700 дзён. Яго модулі даюць магчымасць праводзіць эксперыменты па ацэнцы сонечнай актыўнасці, адсочванні самалётаў, назіранні за прыроднымі і атмасфернымі з'явамі. Акрамя таго, свае распрацоўкі дэманструюць БДУІР, Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт.

У гэтым годзе на выстаўцы ў Каіры прадстаўлены больш за 400 кампаній з такіх краін, як Расія, Кітай, ЗША, Францыя, Германія, Італія, Вялікабрытанія, Рэспубліка Карэя, Саудаўская Аравія. У цырымоніі адкрыцця мерапрыемства прынялі ўдзел прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі, міністры адукацыі і аховы здароўя гэтай краіны.

Арганізатарам экспазіцыі беларускіх вытворцаў з'яўляецца выставачнае ўнітарнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, актыўны ўдзел і падтрымку аказала пасольства Беларусі ў Егіпце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі