21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання пры актыўным садзейнічанні пасольства Беларусі ў В'етнаме завяршыла працэс сертыфікацыі вытворцаў малака і малочнай прадукцыі ў В'етнаме, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Профільныя дзяржорганы дзвюх краін узгаднілі ўсе неабходныя дакументы для пачатку поўнафарматных паставак беларускіх малака і малочнай прадукцыі на рынак В'етнама. "Гэты крок даcць магчымасць айчынным прадпрыемствам пазбягаць абавязковай сертыфікацыі кожнай партыі пастаўляемай прадукцыі, спалучанай са значнымі часавымі і фінансавымі выдаткамі", - растлумачылі ў Мінсельгасхарчы.
Як чакаецца, гэта дасць магчымасць больш эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці, якія прадастаўляюцца пагадненнем аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і В'етнамам, і, як вынік, павялічыць аб'ёмы экспарту беларускіх малака і малочных прадуктаў на в'етнамскі рынак.