Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Ліс 2021

Беларускія кампаніі на выстаўцы ў Казахстане заключылі кантракты на $3,8 млн

Беларускія кампаніі на выстаўцы ў Казахстане заключылі кантракты на $3,8 млн

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантракты на $3,8 млн заключылі беларускія кампаніі на цэнтральна-азіяцкай выстаўцы "Харчовая прамысловасць" у Казахстане. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў выставачным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У Казахстане адбыўся комплекс значных міжнародных кангрэсна-выставачных мерапрыемстваў - выстаўкі харчовай індустрыі і сельскай гаспадаркі, бізнес-форумы, семінары, канвент. У іх прыняла актыўны ўдзел шырокая дэлегацыя з Беларусі: кіраўнікі профільных міністэрстваў, прадстаўнікі кампаній, эксперты галіны. Нацыянальная экспазіцыя Беларусі была прадстаўлена на ключавым з гэтых мерапрыемстваў - 23-й цэнтральна-азіяцкай выстаўцы "Харчовая прамысловасць" FoodExpo Qazaqstan. "Прадукцыю прадставілі 11 айчынных прадпрыемстваў мясной, малочнай і малочна-кансервавай галін. У час работы экспазіцыі кампаніі з Беларусі заключылі шэраг камерцыйных кантрактаў з гандлёвымі сеткамі і прадпрыемствамі з Казахстана і Расіі на агульную суму большую за $3,8 млн", - расказалі ў "Белінтэрэкспа".

У цырымоніі адкрыцця выстаўкі FoodExpo Qazaqstan прыняў удзел першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.
Акрамя Беларусі, у выстаўцы ўдзельнічалі больш за 420 кампаній з 25 краін.

"Да правядзення нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на выстаўцы FoodExpo Qazaqstan быў прымеркаваны аграрны форум "Казахстан - Беларусь". На мерапрыемстве, праведзеным упершыню ў гісторыі ўзаемаадносін дзвюх краін, эксперты і практыкі абмеркавалі набыты вопыт у аграпрамысловай галіне дзвюх краін. Вынікам сустрэчы стаў шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве ў галіне жывёлагадоўлі, племянной жывёлагадоўлі і будаўніцтва ў сельскай гаспадарцы", - паведамілі ў выставачнай кампаніі.

Акрамя таго, прадстаўнікі беларускай дэлегацыі прынялі ўдзел і ў шэрагу іншых дзелавых мерапрыемстваў. Іх арганізатарамі выступілі Беларуская гандлёва-прамысловая палата, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, абласныя выканаўчыя камітэты, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі