Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Май 2017

Беларускія дэпутаты ратыфікавалі міжурадавае пагадненне з Турцыяй аб садзейнічанні ўзаемнаму гандлю

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты сёння на пасяджэнні ратыфікавалі міжурадавае пагадненне з Турцыяй аб садзейнічанні ўзаемнаму гандлю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў, прадстаўляючы дакумент, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрый Сянько, пагадненне аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю падпісана 11 лістапада 2016 года ў Мінску. Яно дае магчымасць павысіць эфектыўнасць і скараціць тэрміны правядзення мытнага кантролю, а гэта ў пазітыўным ключы паўплывае на тавараабарот паміж Беларуссю і Турцыяй.

Сістэма садзейнічання ўзаемнаму гандлю заснавана на абмене важнай інфармацыяй аб перамяшчэнні тавараў і транспартных сродкаў. Гэта азначае, што ўдзельнікі знешнеэканамічнай дзейнасці, адносна якіх яна будзе прымяняцца і якія будуць прадастаўляць дакладную інфармацыю аб таварах, што перамяшчаюцца, атрымаюць прыярытэты ў пунктах пропуску ў параўнанні з кампаніямі, што не ўдзельнічаюць у гэтай працэдуры.

Акрамя таго, на пасяджэнні дэпутаты ратыфікавалі пратакол паміж урадамі Беларусі і Кубы да пагаднення аб узаемных пастаўках ад 24 чэрвеня 2014 года. Намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў растлумачыў, што рэалізацыя пагаднення накіравана на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі і аховы здароўя, а таксама стварэнне адпаведных умоў для больш цеснай эканамічнай кааперацыі паміж беларускімі і кубінскімі суб'ектамі гаспадарання. Уступленне ў сілу пратакола да пагаднення, аб якім ідзе размова, дасць магчымасць бакам пашырыць пералік пастаўляемых тавараў і аператыўна вырашаць пытанні адгрузкі сельскагаспадарчай, прамысловай тэхнікі, запасных частак на Кубу і высокаэфектыўных біятэхналагічных лекавых сродкаў кубінскай вытворчасці ў Беларусь.

Адказваючы на пытанне дэпутата Аляксея Сокала, Валянцін Рыбакоў таксама расказаў, што ёсць некалькі перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі і Кубы. У тым ліку гэта прамысловая кааперацыя ў галіне машынабудавання, пастаўкі беларускай складанатэхнічнай прадукцыі, ваенна-тэхнічнае ўзаемадзеянне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі