16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі больш за 5,7 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Па стане на 16 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны больш як з 1,8 млн га, што складае 84,7 працэнта ад запланаванага. Сярэдняя ўраджайнасць - 31,8 ц/га (на аналагічную дату ў 2018 годзе - 26,7 ц/га).
Самы вялікі намалот у Мінскай вобласці - 1,5 млн т збожжа, план па ўборцы збожжавых і зернебабовых выкананы на 87 працэнтаў. Завяршаюць уборку ў паўднёвых і заходніх рэгіёнах краіны. Так, у Брэсцкай вобласці ўбрана 98,8 працэнта плошчаў, намалочана амаль 1,2 млн т збожжа. Аграрыі Гродзенскай вобласці ўбралі 94,3 працэнта плошчаў, намалаціўшы больш за 1,15 млн т збожжа.
У гаспадарках Гомельскай вобласці збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 84,2 працэнта плошчаў (намалочана 597,8 тыс. т збожжа), Магілёўскай - з 81,6 працэнта (644,7 тыс. т збожжа).
У Віцебскай вобласці ўбрана 62,1 працэнта плошчаў. Аграрыі намалацілі 673,9 тыс. т збожжа.
План паставак збожжа ў кошт дзяржзаказу ў гэтым годзе складае 815 тыс. т. На 16 жніўня заданне выканана на 83,8 працэнта (682,8 тыс. т).