14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі больш за 5 млн т збожжа. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.
Па стане на 14 жніўня ў Беларусі намалочана
больш за 5 млн т збожжа, з якіх 1131,6 тыс. т - аграрыямі Брэсцкай вобласці, 1211,6 тыс. т - Мінскай. У Гомельскай і Гродзенскай абласцях намалочана 768,5 тыс. т і 897,6 тыс. т адпаведна, у Магілёўскай - 654,9 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, - 407,9 тыс. т.Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 1407,5 тыс. га, што складае 64,8 працэнта ад агульнай плошчы. Лідарам па-ранейшаму з'яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 91,7 працэнта плошчаў.
У сярэднім з аднаго гектара ў бягучым годзе аграрыі ўбіраюць 36 ц збожжа.