16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі больш як 1,7 млн тон збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 16 ліпеня сабрана ўсяго збожжа (з улікам рапсу) 1,718 млн т, з іх 1,174 млн т збожжавых і зернебабовых культур і 544 тыс. т азімага рапсу.
У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Брэсцкая вобласць намалаціла 460,3 тыс. т, Мінская - 417,5 тыс. т, Гродзенская - 361 тыс. т, Гомельская - 250 тыс. т, Магілёўская - 161,3 тыс. т, Віцебская - 68 тыс. т. Усе вобласці, акрамя Віцебскай, ужо завяршылі ўборку азімага ячменю.
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 13,9 тыс. га (30,9 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы).
Салома пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 59,3 працэнта да скошаных плошчаў.
Нараўне з уборкай ураджаю прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана 3131 тыс. т кармавых адзінак (31,9 працэнта да плана), што на 1 умоўную галаву жывёлы складае 10,41 ц кармавых адзінак (плюс 2,43 ц кармавых адзінак да ўзроўню 2023 года).
Пастаўлена задача перад аграрыямі максімальна нарыхтаваць і ўнесці арганічныя ўгнаенні ў летне-асенні перыяд. Усяго на палі пад сяўбу азімых культур вывезена 11 млн т (87,3 працэнта да нарыхтаванага), унесена 1,77 млн т (14 працэнтаў да нарыхтаванага).