Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Кст 2021

Беларуская вакцына супраць COVID-19 будзе прызначана для людзей любога ўзросту

Беларуская вакцына супраць COVID-19 будзе прызначана для людзей любога ўзросту
Фота з архiва

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская вакцына супраць COVID-19 будзе прызначана для людзей любога ўзросту, паведаміў у эфіры тэлеканала "Мір 24" дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Андрэй Ганчароў, паведамляе БЕЛТА.

"Як відаць, не", - сказаў Андрэй Ганчароў, адказваючы на пытанне, ці прадугледжваюцца для беларускай вакцыны якія-небудзь узроставыя паказчыкі.

Паводле слоў дырэктара інстытута, вакцына будзе максімальна бяспечная і прызначана абсалютна для ўсіх слаёў насельніцтва. "Усе змогуць ёй прышчапіцца", - дадаў ён.

Як паведамлялася, першую доследна-прамысловую партыю беларускай вакцыны ад COVID-19 атрымаюць у 2022 годзе. Першыя прататыпы з'явіліся яшчэ ў маі гэтага года, у канцы чэрвеня былі створаны паўнацэнныя прататыпы, якія змяшчаюць рэчывы, што ўзмацняюць імунны адказ. Пройдзены лабараторныя выпрабаванні, яны паказалі нядрэнныя вынікі. Цяпер праходзяць папярэднія даклінічныя даследаванні. Паўнацэнныя даклінічныя даследаванні на жывёлах пачнуцца ў наступным годзе. Выпрабаванні на людзях пачнуцца, хутчэй за ўсё, у першым паўгоддзі 2022 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі