Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Ліп 2023

Беларуская дэлегацыя правяла пашыраныя перагаворы з эканамічным блокам урада Нікарагуа

Беларуская дэлегацыя правяла пашыраныя перагаворы з эканамічным блокам урада Нікарагуа
Фота МЗС

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа беларускай дэлегацыі на чале з міністрам замежных спраў Сяргеем Алейнікам у Нікарагуа пачалася з пашыраных перагавораў з эканамічным блокам урада гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Абмяркоўваліся інвестыцыйныя праекты, кантракты на пастаўку беларускай тэхнікі, перспектывы ўдзелу Беларусі ў буйных інфраструктурных праектах Нікарагуа, супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, лагістыка і магчымасці выкарыстання партовай інфраструктуры, крэдытна-фінансавая сфера і варыянты сумеснай работы на рынках краін Лацінскай Амерыкі.

З нікарагуанскага боку ў перагаворах прынялі ўдзел саветнік прэзідэнта па пытаннях інвестыцый, гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва Лаўрэана Факунда Артэга Мурыльа, міністр фінансаў і дзяржаўнага крэдыту Іван Акоста Мантальван, міністр транспарту і інфраструктуры Оскар Махіка, міністр развіцця, прамысловасці і гандлю Хесус Бермудэс, міністр сельскай гаспадаркі Боска Марцін Кастыльа Крус, намеснік міністра транспарту і інфраструктуры, дырэктар Інстытута рэгулявання транспарту муніцыпалітэта Манагуа (IRTRAMMA) Амару Альфонса Рамірэс Авенданьа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі