11 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Візіт беларускай дэлегацыі на чале з віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам у Екацярынбург праходзіць 11-14 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
Мэта паездкі - правядзенне трэцяга сумеснага пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Свярдлоўскай вобласцю Расіі і ўдзел у мерапрыемствах VIII Міжнароднай прамысловай выстаўкі "Інапрам-2017".
Запланавана сустрэча Уладзіміра Сямашкі з часова выконваючым абавязкі губернатара Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым, у час якой плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва.
Трэцяе пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і Свярдлоўскай вобласці пройдзе 12 ліпеня. На ім намечана падвесці вынікі двухбаковага супрацоўніцтва ў 2016 годзе і першым паўгоддзі 2017-га, а таксама намеціць перспектыўныя напрамкі развіцця кааперацыі на наступныя перыяды. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена партнёрству ў прамысловасці, энергетыцы, АПК, ахове здароўя, культуры. Адбудзецца падпісанне кантракта паміж АТ "Уральскі турбінны завод" і РУП "Белндпіэнергапрам" па мадэрнізацыі энергасістэмы Беларусі.
Беларуская дэлегацыя наведае шэраг прамысловых прадпрыемстваў і культурных устаноў Свярдлоўскай вобласці і абмяркуе з іх кіраўніцтвам канкрэтныя пытанні актывізацыі супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі.
За студзень-май 2017 года тавараабарот Беларусі і Свярдлоўскай вобласці склаў $129,5 млн, павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года на 21,4 працэнта.