Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Ліп 2018

Беларуская і кітайская моладзь будуць развіваць сумесныя бізнес-праекты

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская і кітайская моладзь будуць развіваць сумесныя бізнес-праекты, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Аляксандра Ганчарова.

Такое рашэнне прынята ў час афіцыйных сустрэч прадстаўнікоў БРСМ і Усекітайскай федэрацыі моладзі на трэцім Маладзёжным лагеры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Пекіне. У прыватнасці, у бліжэйшы час бакі плануюць стварыць беларуска-кітайскі маладзёжны бізнес-інкубатар. "Гэта дасць магчымасць больш актыўна ўключаць моладзь у сферу прадпрымальніцтва, развіваць паспяховыя бізнес-праекты і прыцягваць інвестыцыі", - расказала Аляксандра Ганчарова.

Як падкрэсліла сакратар ЦК БРСМ, маладзёжныя арганізацыі дзвюх краін плануюць у далейшым праводзіць больш сумесных праграм і праектаў. Пры гэтым прынята рашэнне не абмяжоўвацца ўзаемадзеяннем выключна паміж цэнтральнымі камітэтамі, а планамерна пашыраць рэгіянальнае супрацоўніцтва.

Трэці Маладзёжны лагер Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва праходзіў у КНР 15-22 ліпеня. Яго арганізатарам выступае Усекітайская федэрацыя моладзі. Гэта самая масавая маладзёжная арганізацыя, якая ўключае 55 арганізацыйных членаў і больш як 94 тыс. рэгіянальных членаў на розных узроўнях. БРСМ у Маладзёжным савеце ШАС з'яўляецца арганізацыяй-партнёрам па дыялогу ў сферы маладзёжнай палітыкі. "Маладзёжны Савет ШАС стаў маштабнай пляцоўкай для камунікацый. У адказ на Зварот кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва да моладзі прадстаўнікі лагера выказалі падтрымку ў іх імкненні ўмацоўваць міжнароднае супрацоўніцтва і кансалідаваць намаганні ў рабоце з моладдзю", - падкрэсліла Аляксандра Ганчарова.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі