Фота Міністэрства эканомікі
14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-шведскі інвестыцыйны форум плануецца правесці ў лістападзе гэтага года ў Стакгольме, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі Беларусі.
Дэлегацыя Швецыі наведвае Беларусь для азнаямлення з інвестыцыйным патэнцыялам краіны напярэдадні інвестфоруму. Сёння адбылася сустрэча намесніка міністра эканомікі Дзмітрыя Матусевіча з дэлегацыяй на чале з прэзідэнтам Стакгольмскай гандлёвай палаты Урбанам Эдэнстромам.
Беларускі бок падрабязна праінфармаваў шведскую дэлегацыю аб інвестыцыйным клімаце Беларусі, у тым ліку аб дзеючых прэферэнцыйных рэжымах у Парку высокіх тэхналогій, Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" і свабодных эканамічных зонах.
Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы абмеркавалі перспектыўныя напрамкі для далейшага пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння.