4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У жніўні ў Мінску пройдзе беларуска-кітайскі форум венчурных інвестыцый, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.
"ДКНТ і СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" правядуць 4-5 жніўня ў Мінску беларуска-кітайскі форум венчурных інвестыцый. Такая дамоўленасць была дасягнута на сустрэчы старшыні ДКНТ Аляксандра Шуміліна з галоўным выканаўчым дырэктарам СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" Ху Чжэнам", - адзначылі ў прэс-службе.
У ДКНТ падкрэслілі, што ў час перагавораў бакі выказалі ўпэўненасць, што мерапрыемства стане адным з дзейсных механізмаў для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, сумеснай навукова-тэхнічнай дзейнасці і прыцягнення кітайскіх інвестыцый у стварэнне высокатэхналагічных вытворчасцей на базе індустрыяльнага парка "Вялікі камень". "У бліжэйшы час плануецца ўзгадніць з зацікаўленымі ведамствамі і арганізацыямі праграму форуму, спіс удзельнікаў і інавацыйных праектаў для інвестараў", - растлумачылі ў прэс-службе.
У ДКНТ расказалі, што ў час сустрэчы таксама абяркоўвалася магчымасць стварэння сумеснага кітайска-беларускага цэнтра па інкубаванні інавацыйных бізнес-праектаў.