Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Май 2015

Беларуска-кітайскі бізнес-форум пройдзе сёння ў Мінску

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ў гасцініцы "Пекін" сёння адбудзецца Беларуска-кітайскі міжрэгіянальны бізнес-форум пад лозунгам "Акумуляваць сілы, актывізаваць супрацоўніцтва". Удзел у мерапрыемстве плануюць прыняць Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Старшыня КНР Сі Цзіньпін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Як расказалі БЕЛТА ў Мінэканомікі Беларусі, ад кітайскага боку ў форуме таксама ўдзельнічаюць намеснікі кіраўнікоў правінцый Хэйлунцзян, Чжэцзян, Хубэй, Гуандун, Сычуань, Ганьсу, Цзяньсу, гарадоў Пекін, Харбін; ад беларускага - кіраўнікі шэрага міністэрстваў і ведамстваў, усіх аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Акрамя таго, з абодвух бакоў у рабоце форуму прымаюць удзел топ-менеджары шэрага буйных прадпрыемстваў і іншыя прадстаўнікі ўлады і бізнесу. Усяго на форуме сабраліся 450 чалавек, з іх 300 - з КНР.

Арганізатарамі форуму з'яўляюцца Міністэрства камерцыі КНР, Міністэрства эканомікі Беларусі, Беларуская гандлёва-прамысловая палата.

Урачыстае адкрыццё форуму пачнецца з выступленняў кіраўнікоў дзяржаў, таксама запланаваны кароткія прывітанні міністра эканомікі Беларусі і міністра камерцыі КНР.

Пленарнае пасяджэнне пад дэвізам "Новыя пляцоўкі - новыя магчымасці" будзе ўключаць у сябе прэзентацыю праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і выступленні кіраўніцтва правінцый, гарадоў Кітая і рэгіёнаў Беларусі.

Мадэратарамі на пленарнымі пасяджэнні выступяць кіраўнік упраўлення развіцця гандлю Міністэрства камерцыі Кітая Сунь Чэнхай і старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў.

Пасля пленарнай часткі адбудзецца цырымонія падпісання шэрага пагадненняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі