6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-еўрапейскі інвестфорум плануецца правесці ў Вене 24 мая. Распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова ад 5 красавіка 2016 года створана міжведамасная рабочая група па падрыхтоўцы і правядзенні форуму, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Кіраўніком рабочай групы назначаны першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі. У склад групы ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў фінансаў, замежных спраў, эканомікі, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн.