21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-азербайджанскі форум па ІКТ пройдзе ў снежні ў час выстаўкі
BakuTel 2015. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі па выніках сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Азербайджане Генадзя Ахрамовіча з міністрам сувязі і высокіх тэхналогій Азербайджана Алі Абасавым.Бакі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных і высокіх тэхналогій, абмеркавалі пытанні ўдзелу беларускіх прадпрыемстваў у маючай адбыцца 2-5 снежня міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Тэлекамунікацыі і інфармацыйныя тэхналогіі
BakuTel 2015".У ходзе сустрэчы абмеркавана таксама падрыхтоўка да чарговага беларуска-азербайджанскага форуму ў сферы ІКТ, правядзенне якога запланавана ў час выстаўкі
BakuTel 2015.