5 сакавіка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларуска-азербайджанскі бізнес-форум адбудзецца ў Баку 13 сакавіка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла спецыяліст аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці УП "Мінскае аддзяленне БелГПП" Ірына Навіцкая.
"Бізнес-форум адбудзецца ў час дзелавога візіту беларускай дэлегацыі ў Баку, які пройдзе 11-15 сакавіка", - адзначыла Ірына Навіцкая. Паводле яе слоў, у мерапрыемстве прымуць удзел 14 беларускіх кампаній, сярод якіх СЭЗ "Мінск", ААТ "Гомельбудматэрыялы", СЗАТ "Магілёўскі вагонабудаўнічы завод", ААТ "Брэсцкі мясакамбінат", CААТ "Парфумерна-касметычная фабрыка "Модум - наша касметыка".
Мэта візіту ў Баку - пашырэнне рынкаў збыту беларускай прадукцыі, пошук новых дзелавых партнёраў, прыцягненне інвестыцый, наладжванне розных форм узаемавыгаднага супрацоўніцтва.
У праграме знаходжання - правядзенне дзелавых перагавораў паміж прадстаўнікамі беларускіх і азербайджанскіх прадпрыемстваў з мэтай устанаўлення прамых кантактаў у адпаведнасці з інтарэсамі беларускіх удзельнікаў; абмеркаванне пытанняў узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных галінах прамысловасці, наведванне прадпрыемстваў; сустрэчы з прадстаўнікамі рэгіянальных міністэрстваў і ведамстваў.