13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі транспартны тыдзень пройдзе ў Мінску 4-6 кастрычніка. Распараджэннем ад 12 красавіка 2016 года нумар 136р, падпісаным прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым, зацверджаны склад аргкамітэта па падрыхтоўцы да правядзення мерапрыемства, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Старшынёй аргкамітэта назначаны намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін. У склад увайшлі прадстаўнікі Мінтранса, МЗС, Мінэканомікі, Мінінфарма, Мінадукацыі, Мінсувязі, ДМК, асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў "БАМАП", асацыяцыі міжнародных экспедытараў і лагістыкі "БАМЭ", Беларускага саюза транспартнікаў.
Пры неабходнасці аргкамітэт будзе прыцягваць да работы па падрыхтоўцы і правядзенні Беларускага транспартнага тыдня кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, а таксама аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый.