Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Жнв 2020

Беларускі рапсавы алей у асноўным ідзе на экспарт - "Белдзяржхарчпрам"

Беларускі рапсавы алей у асноўным ідзе на экспарт -
Фота з архiва

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рапсавы алей у асноўным ідзе на экспарт, паведаміў 19 жніўня журналістам намеснік старшыні канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Аляксандр Якоўчыц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы экспартуем 98 працэнтаў рапсавага алею, які мы атрымліваем у краіне (а гэта па мінулым годзе 270 тыс. т). Прадаём алей у Еўропу, Ізраіль, Арменію, Кітай. У нас сфарміравана значная база партнёраў. Але нам важна папулярызаваць рапсавы алей і ў нашай краіне", - сказаў Аляксандр Якоўчыц.

Паводле яго слоў, у Беларусі створана добрая база для перапрацоўкі алейнага семя рапсу. "У гэтым годзе аграрыі абяцаюць нядрэнны ўраджай, арыенціровачна мы ўжо бачым рост каля 20 працэнтаў да мінулага года. Цяпер фарміруем экспартныя кантракты, наперадзе перагаворныя кампаніі з нацыянальнымі сеткамі па напаўненні дагавораў на наступны год", - адзначыў намеснік старшыні канцэрна.

Аляксандр Якоўчыц звярнуў увагу на тое, што ўнутраны рынак, ёмістасць якога 60 тыс. т, у асноўным сфарміраваны за кошт імпартных раслінных алеяў. "Беларускі алей на ўнутраным рынку займае толькі невялікую частку (каля 4 тыс. т). З іх 170 т рапсавага і 100 т купажыраванага, - праінфармаваў ён. - Гэта малая доля, а рапс - наша сыравіна, мы яе вырошчваем".

Рапсавы алей вырабляюць тры прадпрыемствы канцэрна: Гомельскі тлушчавы камбінат, Мінскі маргарынавы завод і Бабруйскі завод раслінных алеяў. "Прынята лічыць, што рапсавы алей выкарыстоўваецца ў тэхнічных мэтах, але сёння нашы аграрыі маюць алейнае семя, вялікая доля якога накіравана на перапрацоўку для харчовых мэт. Колькасць у саставе эрукавай кіслаты строга нарміруецца: яе можа быць толькі 0,5 працэнта ў саставе. І не толькі на этапе перапрацоўкі алейнага семя, але і да разліву алею ў бутэльку лабараторыя ўсё кантралюе, адсочвае і не дапускае перавышэння", - падкрэсліў намеснік старшыні канцэрна.

Найбольш значны ўплыў на развіццё сусветнага вытворчага рынку аказваюць восем ключавых відаў раслінных алеяў: соевы, рапсавы, сланечнікавы, баваўняны, арахісавы, пальмавы, какосавы, пальмаядровы. Вытворчасць асноўных алейных культур у свеце складае звыш 500 млн т, з іх больш 70 млн т прыпадае на рапс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі