22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі прамысловы форум адбудзецца ў Мінску 23-26 мая, паведамілі БЕЛТА арганізатары.
Мэта форуму - садзейнічанне прадпрыемствам і арганізацыям Беларусі ў вырашэнні задач па пашырэнні выпуску высокатэхналагічнай канкурэнтаздольнай прадукцыі для рэалізацыі на ўнутраным і знешнім рынках, укараненні новых навукаёмістых тэхналогій і абсталявання, развіцці міжнароднага супрацоўніцтва, прыцягненні інвестыцый у прамысловасць рэспублікі.
Беларускі прамысловы форум праводзіцца штогод і стаў вядомым міждзяржаўным мерапрыемствам. Удзельнікамі выстаўкі ў складзе форуму станавіліся кампаніі больш як з 30 краін (Аўстрыя, Беларусь, Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Індыя, Іспанія, Італія, Канада, Кітай, Латвія, Літва, Малдова, Нідэрланды, Польшча, Славенія, ЗША, Фінляндыя, Францыя, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія, Японія і інш.). Былі арганізаваны нацыянальныя экспазіцыі Украіны і Чэхіі. Пашыраецца і замацоўваецца цікавасць да форуму з боку расійскіх рэгіёнаў, краін Еўразійскага эканамічнага саюза.
Сярэднестатыстычная колькасць удзельнікаў штогадовай выставачнай экспазіцыі складае 200-300 кампаній.