29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні 25-га Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму, выстаўкі і кангрэса "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" 12-15 кастрычніка ў Мінску. Гэта прадугледжана распараджэннем прэм'ер-міністра ад 27 красавіка 2021 года нумар 95р, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Старшынёй аргкамітэта стаў намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў. Таксама ў яго склад увайшлі міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Баляслаў Пірштук, намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксей Ананіч і іншыя.
Пры неабходнасці аргкамітэт можа прыцягваць ва ўстаноўленым парадку да работы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду.