Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Снж 2017

Беларусбанк у 2017 годзе на фінансаванне малога бізнесу накіраваў Br620 млн

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусбанк у 2017 годзе на фінансаванне малога бізнесу накіраваў Br620 млн. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Віктар Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2017 годзе на фінансаванне малога бізнесу было накіравана Br620 млн, у 2018-м плануецца ўкласці да Br1 млрд у фінансаванне малога і сярэдняга бізнесу", - сказаў Віктар Ананіч.

Ён таксама падкрэсліў, што працэнтныя стаўкі крэдытаў для бізнесу даволі прымальныя. Прапануецца фінансаванне на перыяд да 10 гадоў з пэўным перыядам адтэрміноўкі плацяжоў па асноўным доўгу. "Сёння ёсць прадукт, якім можа скарыстацца малы і сярэдні бізнес. Спадзяёмся, што з уступленнем у сілу дэкрэта аб развіцці прадпрымальніцтва больш дынамічна будуць адкрывацца прадпрыемствы малога бізнесу, будуць яшчэ больш запатрабаваны прадукты банка. Сёння ў Беларусбанка няма праблем з рэсурсамі, галоўнае, каб былі добрыя праекты", - адзначыў Віктар Ананіч.

Цяпер у сістэме Беларусбанка працуюць 19,5 тыс. чалавек. Паводле слоў старшыні праўлення, аптымізацыя колькасці работнікаў у 2018 годзе будзе звязана ў асноўным у сувязі з арганізацыяй ААТ "Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя "Белінкас груп". "Гэта значыць, частка нашых супрацоўнікаў пяройдзе ў новую арганізацыю. Аптымізацыя будзе праводзіцца таксама ў сувязі з укараненнем новых тэхналогій па продажах, але пры гэтым упор будзе зроблены на натуральныя працэсы, звязаныя з выхадам на пенсію, з пераходам на іншую работу. Гэты працэс не будзе праблемным", - растлумачыў Віктар Ананіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі