Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Крс 2019

Беларусбанк і польскі BGK падпісалі пагадненне аб умовах прадастаўлення крэдытаў

Беларусбанк і польскі BGK падпісалі пагадненне аб умовах прадастаўлення крэдытаў
Фота ААТ "ААБ Беларусбанк"

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" і Bank Gospodarstwa Krajowego (Польшча) падпісалі рамачнае пагадненне, якое прадугледжвае прадастаўленне крэдытаў кліентам фінансавых інстытутаў на беларускім і польскім рынках, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле камунікацый Беларусбанка.

Дакумент падпісаны ў час візіту ў Варшаву дэлегацыі Беларусбанка на чале з першым намеснікам старшыні праўлення Аляксандрам Паліўкам і выканаўчым дырэктарам Міхаілам Кулічковым. У цырымоніі падпісання таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Польшчы.

Рамачнае пагадненне істотна спрашчае крэдытныя працэдуры, аблягчаючы пры гэтым фінансаванне паставак польскіх тавараў і паслуг у Беларусь. Дакумент дасць магчымасць аптымізаваць працэс прыцягнення рэсурсаў і ўзгаднення крэдытнай дакументацыі, істотна скароціць часавыя затраты на арганізацыю фінансавання. На думку бакоў, рамачнае пагадненне таксама зможа задаволіць патрэбнасці беларускіх кампаній, якім неабходна фінансаванне ў аб'ёме ад некалькіх соцень тысяч да дзясяткаў мільёнаў еўра з тэрмінам пагашэння ад 2 да 10 гадоў. "Такое пагадненне для нашых польскіх партнёраў першае, якое заключаецца з беларускім банкам, - адзначыў Аляксандр Паліўка. - У цэлым за час двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларусбанкам і BGK у частцы структурнага фінансавання заключана 10 крэдытных пагадненняў на суму больш за 115 млн еўра".

Сёння беларускія кампаніі складаюць буйнейшую групу імпарцёраў, якія карыстаюцца польскай урадавай праграмай падтрымкі экспарту, як па аб'ёме фінансавання (больш за 2 млрд польскіх злотых з пачатку 2010 года), так і па колькасці выдадзеных крэдытаў (каля 1,7 тыс. крэдытаў і 700 прафінансаваных або пацверджаных акрэдытываў).
 
Bank Gospodarstwa Krajowego - дзяржаўны банк развіцця Польшчы. Ключавым напрамкам работы BGK з'яўляецца інвестыцыйная падтрымка экспарту. Банк аказвае крэдытную падтрымку прадпрыемствам аўтамабіле- і машынабудавання, ветра- і электраэнергетыкі, хімічнай, харчовай, здабыўной прамысловасці, станкабудавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі