Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Стд 2023

Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
Фота з архiва

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 студзеня знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2022 года нумар 970, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з дакументам, стаўкі экспартных пошлін змяняюцца, у прыватнасці, на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты - $16,7 за 1 т (раней - $43,3), прамагонны бензін - за $9,1 за 1 т (раней - $23,8), таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, масла змазачнае - $5 за 1 т (раней - $12,9).

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся з 1 снежня 2022 года. Тады яны павышаліся.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі