14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Жэневе адбылося падпісанне пратакола са Швейцарыяй аб завяршэнні двухбаковых перагавораў па доступе на рынкі тавараў і паслуг у рамках далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Ад Беларусі пратакол падпісаў пастаянны прадстаўнік пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрый Амбразевіч, ад Швейцарыі - пастаянны прадстаўнік пры СГА і Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю Дзідзье Шамбаве.
Швейцарыя стала 20-м членам СГА, з якім Беларусь завяршыла перагаворы па доступе на рынак. Усяго ў 2017-2018 гадах аналагічныя пратаколы былі падпісаны з 10 членамі СГА.