Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Сак 2020

Беларусь зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Латвіяй у сферы транспарту і лагістыкі

Беларусь зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Латвіяй у сферы транспарту і лагістыкі
Фота з архiва

4 сакавіка, Мінск /Юлія Неманкова - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Латвіяй у сферы транспарту і лагістыкі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве транспарту і камунікацый па выніках сустрэчы кіраўніка ведамства Аляксея Аўраменкі з намеснікам дзяржсакратара Міністэрства зносін Латвіі Улдзісам Рэйманісам і паслом Латвіі ў Беларусі Эйнарсам Семанісам.

"Мы зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва ў сферы транспарту і лагістыкі. Прыярытэтнымі задачамі з'яўляюцца павелічэнне тавараабароту, развіццё транспартных паслуг і грузаабароту па лініі БЧ, авіяцыйных зносін. Мы гатовы працаваць над дасягненнем максімальна выгаднага эфекту для бізнес-супольнасці і развіцця нашых краін у цэлым", - сказаў Аляксей Аўраменка.

Міністр падкрэсліў, што бакі павінны сумесна шукаць пункты росту ў сферы транспарту і задзейнічаць усе існуючыя рэзервы. У прыватнасці, Беларусь зацікаўлена ў прыцягненні дадатковых патокаў грузаў праз латвійскія парты. "Такая работа ўжо вядзецца як з нашымі паўночнымі калегамі (Швецыя, Нарвегія, Фінляндыя), так і паўднёвымі (Украіна) для выбудоўвання калідораў Поўнач-Поўдзень", - сказаў ён.

Аляксей Аўраменка дадаў, што ў Рызе будзе арганізаваны беларуска-латвійскі бізнес форум, дзе будзе абмяркоўвацца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Таксама плануецца падпісанне трох дакументаў па лініі дзяржорганаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі