Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Май 2019

Беларусь зацікаўлена ў павелічэнні гадавых інвестыцый ад ЕБРР да 500 млн еўра

Беларусь зацікаўлена ў павелічэнні гадавых інвестыцый ад ЕБРР да 500 млн еўра

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў павелічэнні аб'ёму гадавых інвестыцый Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) у 2019 годзе да 500 млн еўра, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

З 7 па 9 мая беларуская дэлегацыя на чале з міністрам эканомікі Дзмітрыем Крутым прыняла ўдзел у Штогадовым пасяджэнні Савета кіраўнікоў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў Сараеве (Боснія і Герцагавіна). На палях мерапрыемства члены дэлегацыі правялі шэраг сустрэч з кіраўніцтвам і менеджментам ЕБРР. У прыватнасці, з віцэ-прэзідэнтам ЕБРР Аланам Пію абмеркаваны бягучы стан супрацоўніцтва і ход рэалізацыі сумесных інфраструктурных праектаў, а таксама перспектыўныя напрамкі паглыблення ўзаемадзеяння.

"Алан Пію выказаў агульную задаволенасць ходам развіцця супрацоўніцтва, - адзначылі ў Мінэканомікі. - Ён пазітыўна ацаніў аб'яўленне конкурсу на выбар прыватнага інвестара па пілотным праекце на ўмовах дзяржаўна-прыватнага партнёрства па рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М10, адзначыў важнасць хуткага завяршэння працэдур і пачатку рэалізацыі праекта па рэканструкцыі Мінскай ачышчальнай станцыі. Агульны кошт гэтага праекта складае 168 млн еўра, фінансаванне ажыццяўляецца на ўмовах раўнадолевага ўдзелу ЕБРР і Еўрапейскага інвестыцыйнага банка".

Беларускі бок у сваю чаргу выказаў зацікаўленасць у павелічэнні ў 2019 годзе аб'ёмаў гадавых інвестыцый ЕБРР у Беларусі да 500 млн еўра, адзначылі ў прэс-службе, дадаўшы, што ў бягучым і ў наступным гадах плануюцца да падпісання праекты рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М3 Мінск-Віцебск і шэрага рэспубліканскіх і камунальных мастоў (пуцеправодаў) на агульную суму 430 млн еўра.

Акрамя таго, на сустрэчы абмяркоўвалася падпісанне крэдытных пагадненняў у сектары водазабеспячэння, у прыватнасці па будаўніцтве станцый ачысткі ад прымясей жалеза ў Віцебскай вобласці (праект на 15 млн еўра) і трэцяга этапу праграмы па водным сектары. У рамках гэтай праграмы крэдыты ЕБРР на агульную суму 40 млн еўра плануецца прыцягнуць для стварэння сучасных сістэм водазабеспячэння яшчэ ў сямі гарадах Беларусі.

У якасці бліжэйшай перспектывы ўдзельнікі сустрэчы адзначылі праекты ў галіне энергаэфектыўнасці жылля, правядзення цеплавой рэнавацыі шматкватэрных дамоў. Пілотны праект можа стартаваць ужо ў бягучым годзе ў Мінску, дзе атрымана папярэдняя згода грамадзян 27 дамоў на долевы ўдзел у суфінансаванні гэтых мерапрыемстваў. "Акрамя таго, пацверджана важнасць хутчэйшай рэалізацыі праекта па будаўніцтве дадатковых сетак электра- і газазабеспячэння ў свабодных эканамічных зонах (на суму каля 50 млн еўра). У выпадку паспяховага пашырэння іх інфраструктуры, паводле папярэдніх ацэнак, прыток інвестыцый у СЭЗ складзе больш за 650 млн еўра. Першым участкам гэтага праекта стане Фаніпаль у СЭЗ "Мінск", - паведамілі ў ведамстве.

Акрамя таго, бакі згадзіліся з неабходнасцю паскорыць правядзенне сумеснага з ЕБРР даследавання прывабнасці інфраструктуры нацыянальнага і рэгіянальных аэрапортаў Беларусі (развіццё транзітнага патэнцыялу, рэалізацыя турыстычных праграм у рамках бязвізавага рэжыму, патэнцыял прыцягнення лаўкоставых кампаній і г.д.). Такая работа, адзначаюць у Мінэканомікі, асабліва актуальна ва ўмовах задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы ў час адкрыцця другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск па паскораным развіцці авіяцыйнай галіны, а таксама задач урада па апераджальным развіцці гэтага сектара паслуг.

З кіруючым дырэктарам дэпартамента экалогіі і ўстойлівага развіцця ЕБРР Алістэрам Кларкам Дзмітрый Крутой абмеркаваў пытанні прыцягнення дадаткова да крэдытных рэсурсаў ЕБРР па вышэйназваных грантавых праектах рэсурсаў фондаў Экалагічнага партнёрства Паўночнага вымярэння (ЭППВ) і Усходнееўрапейскага партнёрства ў сферы энергаэфектыўнасці і экалогіі (E5P). У прыватнасці, на новы праект ЕБРР па рэканструкцыі аб'ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення ў сямі гарадах Беларусі, на праект па цеплавой рэабілітацыі жылога сектара, а таксама на вулічнае асвятленне ў рамках праекта па рэканструкцыі маставых збудаванняў. Агульная сума дадатковага грантавага фінансавання на названыя праекты, паводле даных Мінэканомікі, можа перасягнуць 15 млн еўра.

Традыцыйна Штогадовыя пасяджэнні Савета кіраўнікоў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця збіраюць прадстаўнікоў 67 краін - членаў банка, а таксама шырокае кола дзелавой супольнасці. У 2020 годзе Штогадовае пасяджэнне адбудзецца ў Лондане ў штаб-кватэры ЕБРР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі