5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь за два месяцы 2023 года экспартавала харчовых тавараў і сельгассыравіны на $1,2 млрд, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
"За студзень - люты арганізацыямі нашай краіны пастаўлена на экспарт харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны на суму $1,2 млрд, што на 10,3 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У цэлым прырост валютнай выручкі склаўся ў суме $114 млн", - расказаў Ігар Брыло.
Асноўныя напрамкі экспарту - Расійская Федэрацыя, Кітай і іншыя рынкі.