Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Сак 2015

Беларусь з дапамогай Расіі поўнасцю закрые патрэбнасці ў нафце ў 2015 годзе

10 сакавіка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Беларусь за кошт паставак з Расіі поўнасцю закрые патрэбнасці ў нафце ў 2015 годзе. Аб гэтым заявіў сёння журналістам пасля пасяджэння беларуска-азербайджанскай міжурадавай камісіі намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца вуглевадародаў, то мы цяпер цалкам закрываем свае патрэбнасці пастаўкамі з Расійскай Федэрацыі", - сказаў віцэ-прэм'ер. Падпісаны паліўна-энергетычны баланс на гэты год, згодна з якім у Беларусь паступіць 23 млн т нафты. Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, гэтага аб'ёму хопіць, каб стапрацэнтна загрузіць айчынныя нафтаперапрацоўчыя заводы. "Нафта будзе толькі расійская, і гэта выгадна: у нас мінімальныя транспартныя затраты і ёсць пэўныя прэферэнцыі", - канстатаваў ён.

Як удакладніў віцэ-прэм'ер, у 2010-2011 гадах Азербайджан дапамог Беларусі з пастаўкамі нафты, у тым ліку прамымі.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА аб магчымасці нарошчвання паставак нафтапрадуктаў з Азербайджана ў Беларусь, Уладзімір Сямашка сказаў: "Будзем глядзець па тым, як развіваецца народнагаспадарчы комплекс нашых краін. Магчыма, будзем дабаўляць па 5 працэнтаў кожны год".

Па выніках сённяшняга пасяджэння бакі падпісалі пратакол, дзе, у прыватнасці, ідзе размова аб супрацоўніцтве ў нафтахімічным комплексе. "Мы хочам, каб кампетэнтныя людзі ад бізнесу наведалі Беларусь і вывучылі сітуацыю на прадмет магчымага ўдзелу ў інвесціраванні ў нафтаперапрацоўчым, нафтахімічным комплексе", - рэзюмаваў Уладзімір Сямашка.

Паводле інфармацыі беларускага ўрада, узаемны тавараабарот Беларусі і Азербайджана ў 2014 годзе склаў $330,8 млн. У аснове беларускіх паставак - прадукцыя дрэваапрацоўкі, машынабудавання, харчовыя тавары, лекавыя сродкі, вырабы з чорных металаў, шкляны посуд. Аснову азербайджанскага экспарту складаюць нафтапрадукты, сокі, сельскагаспадарчая прадукцыя, алюмініевыя вырабы. Цяпер рэалізуюцца мерапрыемствы па выкананні праграмы доўгатэрміновага сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі да 2015 года. У Беларусі выконваюцца праекты ў сферы лагістыкі, грамадскага харчавання, гандлю з агульным аб'ёмам азербайджанскіх інвестыцый больш як $20 млн. Наладжаны рэгулярныя авіязносіны паміж Мінскам і Баку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі