29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 28 красавіка 2023 года нумар 285 у Беларусі прадугледжана змяненне ставак экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы-інтэрнэт партал.
Згодна з дакументам, стаўкі экспартных пошлін на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты складуць $14,4 за 1 т (раней - $14,3 за 1 т), на прамагонны бензін - $7,9 за 1 т (раней - $7,8 за 1 т), на таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, масла змазачнае - $4,3 за 1 т (раней - $4,2 за 1 т).
Пастанова ўступіць у сілу з 1 мая 2023 года.