27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 чэрвеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 26 мая 2020 года нумар 316, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $8,3 за 1 т (раней - $6,8).
Пошліна на прамагонны бензін павышана з $3,7 да $4,5 за 1 т. На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты - з $2 да $2,4 за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.
Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 мая. Тады яны былі зніжаны.