19 лютага, Каір /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок зацікаўлены прыняць удзел у стварэнні асаблівай эканамічнай зоны Суэцкага канала. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам пасля перагавораў у Каіры з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Для Беларусі вялікую цікавасць уяўляе ўдзел у маштабных праектах, ініцыяваных егіпецкім кіраўніцтвам, перш за ўсё ў стварэнні асаблівай эканамічнай зоны Суэцкага канала, арыентаванай на экспарт", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Гэтым пытанні бакі ўдзялілі асаблівую ўвагу ў час перагавораў.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што першае пасяджэнне беларуска-егіпецкага савета дзелавога супрацоўніцтва і сумесная выстаўка навуковых і прамысловых дасягненняў, якія праходзяць у гэтыя дні ў Каіры, нададуць дадатковы імпульс супрацоўніцтву паміж краінамі.