16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падпісана міжурадавае пагадненне аб выдзяленні Беларусі крэдыту на суму 105 млрд расійскіх рублёў на імпартазамяшчальныя праекты. Адпаведны дакумэнт падпісалі сёння кіраўнікі фінансавых ведамстваў Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Імпартазамяшчальныя кааперацыйныя праекты будуць рэалізоўвацца на тэрыторыі Беларусі.
На гэты момант бакі пацвердзілі ўжо гатоўнасць да пачатку фінансавання 12 праектаў.