23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь устанавіла тарыф на транспарціроўку нафты з Польшчы на Мазырскі НПЗ. Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 14 красавіка 2020 года нумар 29 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Як растлумачылі ў МАРГ, тарыфы на транспарціроўку нафты па магістральных трубаправодах ААТ "Гомельтранснафта Дружба" па маршрутным напрамку Адамова Застава - Мазыр - Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод устаноўлены "ў мэтах магчымасці ажыццяўлення транспарціроўкі нафты з тэрыторыі Польшчы".
Згодна з пастановай тарыф на прапампоўку ўстаноўлены ў памеры Br8,58 за адну тону нафты нета без ПДВ.