5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь устанавіла тарыф на транспарціроўку нафты па маршрутным напрамку "Лінейная вытворчая дыспетчарская станцыя (ЛВДС) Мазыр - Адамава Застава". Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 27 ліпеня 2020 года нумар 55 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, тарыф на прапампоўваннне складае Br8,43 за 1 т нафты нета без ПДВ. Як растлумачылі ў МАРГ, такі тарыф устаноўлены ў сувязі з неабходнасцю арганізацыі паставак нафты на Мазырскі НПЗ.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.