5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у жніўні закупіць 1,21 млн т расійскай нафты, паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Жнівеньскія патрэбнасці беларускіх НПЗ вызначаны ў аб'ёме 1,37 млн т нафты. Расійскія кампаніі пацвердзілі заяўкі на пастаўку 1,21 млн т, з якіх 77 тыс. т будзе пастаўлена чыгуначным транспартам, астатняе - па нафтаправодзе", - сказаў Аляксандр Цішчанка.
Акрамя таго, запланаваны дзве танкерныя пастаўкі азербайджанскай і амерыканскай нафты агульным аб'ёмам 160 тыс. т. У жніўні пачынаецца планавы рамонт на шэрагу аб'ектаў Наваполацкага НПЗ, таму асноўны аб'ём перапрацоўкі прыпадзе на Мазырскі НПЗ, дзе такія работы ўжо завершаны. "Учора вечарам танкер з азербайджанскай нафтай прыбыў у порт "Паўднёвы" і стаў пад разгрузку", - дадаў прэс-сакратар.