Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Сак 2022

Беларусь у студзені павялічыла экспарт тавараў і паслуг да $4 млрд

Беларусь у студзені павялічыла экспарт тавараў і паслуг да $4 млрд

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у студзені 2022 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2021-га на 31,5 працэнта да $4,029 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў $7,362 млрд, што на 28,7 працэнта больш, чым за студзень 2021 года. У тым ліку імпарт склаў $3,333 млрд (рост на 25,6 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася на ўзроўні $695,9 млн (у студзені 2021-га сальда таксама было дадатным - $409,7 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 32,5 працэнта да $6,187 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 36,1 працэнта да $3,251 млрд, імпарт - на 28,8 працэнта да $2,936 млрд. Сальда склалася дадатнае ў памеры $315,4 млн (у студзені 2021 года яно таксама было дадатным і складала $109,1 млн).

Знешнегандлёвы абарот паслуг вырас на 12 працэнтаў да $1,174 млрд. Экспарт паслуг павялічыўся на 15,2 працэнта да $777,6 млн, імпарт - на 6,1 працэнта да $397,1 млн. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатнае ў памеры $380,5 млн (у студзені 2021 года дадатнае сальда складала $300,6 млн).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі