Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2018

Беларусь у I квартале павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 25,7 працэнта

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у першым квартале 2018 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 25,7 працэнта амаль да $9,8 млрд. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаўся ў суме $19,2 млрд, што на 25,5 працэнта больш, чым у студзені - сакавіку 2017 года. У тым ліку экспарт склаў амаль $9,8 млрд (рост на 25,7 працэнта), імпарт - больш як $9,4 млрд (рост на 25,4 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала $315,2 млн.

Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 26,3 працэнта да $16,1 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 26,9 працэнта да $7,8 млрд, імпарт - на 25,7 працэнта да $8,3 млрд. Сальда склалася адмоўным у памеры $527,5 млн.

Знешнегандлёвы абарот паслуг адзначаны на ўзроўні $3 млрд (121,9 працэнта да ўзроўню студзеня - сакавіка 2017 года). Экспарт паслуг склаў $1,9 млрд (121,4 працэнта), імпарт - $1,1 млрд (122,8 працэнта). Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатным на ўзроўні $842,7 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі