Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Врс 2015

Беларусь у бліжэйшы час увойдзе ў лік краін, якія паспяхова ўкараняюць "зялёную эканоміку"

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у бліжэйшы час увойдзе ў лік краін, якія паспяхова ўкараняюць "зялёную эканоміку". Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Фінляндыі Аляксандр Астроўскі ў інтэрв'ю часопісу Ensto Today, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Дыпламат адзначыў, што сістэматычная работа ў гэтым напрамку пачалася не так даўно, але працэс ужо ідзе поўным ходам, і відавочна дадатная дынаміка.

"Цяжэй за ўсё, аказваецца, пераканаць кіраўніцтва гаспадарчых суб'ектаў у тым, што пераход да "зялёнай эканомікі" мае прынцыпова важнае значэнне, адпавядае патрэбам грамадства і прадастаўляе доўгатэрміновыя перавагі, хоць і не ўпісваецца ў логіку эканамічнай выгады. У канчатковым выніку, эканоміка, якая не ўлічвае экалагічныя аспекты, аказваецца больш затратнай", - сказаў пасол.

Ён падкрэсліў, што Беларусь прадаўжае распрацоўку сістэмы кіравання "зялёнай эканомікай", якая заменіць прамыслова-арыентаваную адміністрацыйна-эканамічную сістэму.

"Беларусь мае намер прымаць актыўны ўдзел у пабудове бяспечнай і ўстойлівай будучыні для наступных пакаленняў. Мы разглядаем "зялёную эканоміку" як неад'емную частку ўстойлівага развіцця і прымаем дзейсныя меры для ўкаранення экалагічных прынцыпаў у беларускую эканоміку", - адзначыў Аляксандр Астроўскі.

Ён нагадаў, што Беларусь больш за іншыя краіны пацярпела ад Чарнобыльскай катастрофы, і таму ў краіне добра разумеюць, што стварэнне "зялёнай эканомікі" дае ўнікальны шанц забяспечыць доўгатэрміновае спрыяльнае развіццё як для карысці беларускага народа, так і ў інтарэсах міжнароднай супольнасці.

Пасол звярнуў увагу на тое, што дзякуючы мадэрнізацыі найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў, узмацненню прыродаахоўнага заканадаўства і абмежаванняў, уведзеных для павышэння чысціні паветра, зменшыўся ўзровень выкідаў у буйных прамысловых цэнтрах Беларусі, хоць часам рэгіструюцца асобныя ўчасткі павышанай канцэнтрацыі шкодных рэчываў у паветры. Удалося зменшыць выкіды са стацыянарных крыніц за кошт правядзення мэтанакіраванай прыродаахоўнай палітыкі, якая ўключае, у прыватнасці, павышэнне эканалагічнага падатку на выкіды прадпрыемстваў, што забруджваюць навакольнае асяроддзе.

Паводле яго слоў, дасягненню станоўчых вынікаў садзейнічала ўкараненне прагрэсіўных тэхналогій і мер энергазберажэння.

Дыпламат адзначыў, што цяпер урад аналізуе задачы, звязаныя з прыняццем дзяржаўных абавязацельстваў па далейшым скарачэнні выкідаў парніковых газаў да 2020 года.

"Адной з самых складаных сфер аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі з'яўляецца кіраванне адходамі, асабліва ўтылізацыя прамысловых і цвёрдых бытавых адходаў. Апошнія гады істотна ўзрасла доля адходаў упаковачных матэрыялаў у гарадскіх адходах. Для рэцыркуляцыі гарадскіх адходаў у якасці другаснай сыравіны ў краіне існуюць пяць смеццеперапрацоўчых заводаў: у Гомелі, Магілёве, Наваполацку, Брэсце і Баранавічах. Аднак варта адзначыць і станоўчую тэндэнцыю: з 2005 года аб'ём перапрацаваных небяспечных адходаў у Беларусі перавышае аб'ём створаных адходаў", - сказаў Аляксандр Астроўскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі